Галоўная небяспека для Беларусі – жорсткая вертыкаль улады. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Што можа паралізаваць сістэму Лукашэнкі і зрабіць Беларусь безабароннай у выпадку знешняй агрэсіі? Інтэрв’ю з Андрэям Іларыёнавым, былым саветнікам Уладзіміра Пуціна ў «Прасвеце».

Тэмы выдання:

«Fake news» на службе дабра. Што так, а што не так з уваскрашэннем Аркадзя Бабчанкі

Мы ўсе сталіся мімавольнымі ўдзельнікамі інсцэнізацыі забойства Аркадзя Бабчанкі, жорсткага крытыка ўлады Уладзіміра Пуціна, вядомага расейскага журналіста, які жыве ва Украіне. Мы вырашылі спраўдзіць што выйгралі а што прайгралі на смерці і ўваскрашэнні Аркадзя Бабчанкі ён сам, украінскія спецслужбы і ўсе мы. Вольга Жарнасек аналізуе з Анджэям Мрочэкам, экспертам па тэрарызме і забойствам з вучэльні Colegium Civitas і агенцтва City Security.

Андрэй Іларыёнаў: «З Крамлёўскага стала нічога больш беларускаму рэжыму не перападзе»

Каму і навошта была патрэбная Вейшнорыя і хто закрыў гэты праект? Як Полацкае княства ўплывае беларуска-расейскія дачыненні ды ў чым галоўная слабасць незалежнасці Беларусі? Інтэрв’ю Ганны Русінавай з былым саветнікам прэзідэнта Расеі Уладзімірам Пуціным Андрэям Іларыёнавым.

«Удар шабляй» па зялёных чалавечках. Амерыканскія вучэнні побач з Беларуссю

Увага! Калі вы ў першай палове чэрвеня збіраецеся вандраваць па Польшчы і краінах Балтыі на сваім аўтамабілі, рыхтуйцеся прапускаць вялізныя ваенныя калонны натаўскай тэхнікі. Там пачынаюцца вучэнні «Saber strike» – традыцыйныя, але найбуйнейшыя ў сваёй гісторыі па колькасці ўдзельнікаў. У ваенным сэнсе манеўры не нясуць пагрозы для Беларусі, але ў палітычным – імі абавязкова скарыстаецца Масква. Яраслаў Сцешык распавядзе падрабязнасці.

Як армяне рэагуюць на тое, што Лукашэнка ўзбройвае Азербайджан?

Арменія – саюзнік Беларусі па Арганізацыі дамовы па калектыўнай бяспецы – АДКБ. Цяпер гаворка ідзе пра пастаўку Менскам беларуска-кітайскіх ракетных комплексаў «Паланэз» для Баку. Азербайджан і Арменія ўжо амаль тры дзясяткі гадоў у канфлікце за Нагорны-Карабах – рэгіён у Азербайджане, дзе жылі армяне і азербайджанцы. У выніку вайны армянам удалося заняць тэрыторыю Карабаху і стварыць там непрызнаную дзяржаву Рэспубліку Арцах. Ужо больш 20 год мір у рэгіёне вісіць на валаску. Час ад часу на лініі падзелу гінуць жаўнеры. Мы запыталі Аляксандра Іскандарана, дырэктара Інстытуту Каўказу ў Ерэване, пра тое як у Арменіі ставяцца да таго што Лукашэнка ўзбройвае азербайджанцаў.

У Польшчы гараць сметнікі

З пачатку года ў Польшчы амаль штодня ў таямнічых акалічнасцях гараць сметнікі. Узгаранні пачаліся пасля таго, як Кітай перастаў імпартаваць з заходніх краінаў 24 гатункі адкідаў – у тым ліку, пластык. Як гэтыя падзеі звязаныя паміж сабой, разбіраўся Дзяніс Дзюба.

Гэта быў апошні сюжэт «Прасвету» у веснавым сезоне. Каманда праграмы зычыць вам здаровых летніх вакацыяў. Мы вернемся ў верасні.

Таксама чытайце:

Больш матэрыялаў

Ці Польшча рыхтуе ўласныя санкцыі супраць Лукашэнкі? «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Каманда Святланы Ціханоўскай зрабіла максімальна ўсё. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Ці пацягне Лукашэнка дыктатуру, як у Кітаі? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Міжнародны прарыў Ціханоўскай. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Беларускае пытанне на задворках еўрапейскіх інтарэсаў? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Міхэіл Саакашвілі: Пуцін прабуе пазбавіцца ад Лукашэнкі. «ПраCвет» з Алінаю Коўшык

Рэжыму катастрафічна не стае грошай. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Навошта Лукашэнка паляціць да Пуціна? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою