Мова Нанова Футбол паводле правілаў… беларускай мовы. Віталь Радзівонаў на «Белсаце»


Якога памеру мусіць быць футбольнае поле? Ці дазволена брамніку дакранацца да мяча і да іншых футбалістаў у штрафной пляцоўцы? Хто з гульцоў падчас матчу прабягае найбольш кіламетраў: абаронцы, паўабаронцы ці нападнікі? Пра футбол вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка размаўляюць з капітанам каманды БАТЭ, гульцом нацыянальнай зборнай і сапраўднай зоркай айчыннага футболу Віталём Радзівонавым.

Чэмпіянат краіны, свету – чемпионат страны, мира

Сяброўскі матч, сяброўская гульня – рус. дружеский матч, дружеская игра

Фінал, паўфінал, чвэрцьфінал

Стадыён, газон, мяч

Штучнае пакрыццё (поля) – рус. искусственное покрытие

Гульня – рус. игра. Звярніце ўвагу, што ігра былае на музычным інструменце.

Гулец – рус. игрок

Напа́днік / форвард – рус. нападающий

Абаронца – рус. защитник

Паўабаронца – рус. полузащитник

Брамнік / варатар / галкіпер – рус. вратарь; брама = вароты

Суддзя = арбітр

Заўзятар – рус. болельщик; заўзець – рус. болеть за спортивную команду, игрока

Кідок – рус. бросок

Адлегласць – рус. расстояние

Перадача = пас; падача

Слупок брамы = штанга

Перакладзіна брамы = папярэчына

Пункт укідвання – рус. точка вбрасывания

Становішча «па-за гульнёй» – рус. положение «вне игры»

Штрафная пляцоўка – рус. штрафная площадка

Штрафны ўдар = пенальці

Кутні ўдар = вуглавы ўдар

Жоўтая, чырвоная картка – рус. желтая, красная карточка

Выдаленне гульца – рус. удаление игрока

Лаўка запасных – рус. скамья запасных

Выйгрыш, пройгрыш, выйграваць, прайграваць

Перамога – рус. победа

Змаганне – рус. сражение

Буцы (адз. буца) – абутак футбаліста. Звярніце ўвагу: у нас у гэтым слове, у адрозненне ад рускай мовы, адсутнічае спалучэнне тс.

Глядзі таксама
Каментары