Функцыяналізм у Лідзе


Што аб’ядноўвае нямецкі Баухаўз і Заходнюю Беларусь? Чаму пасля Першай сусветнай паўстаў функцыяналізм, а ўсе ягоныя помнікі ў Беларусі з’явіліся менавіта ў заходняй частцы краіны? Паспрабуем даведацца разам з прафесарам Аляксандрам Краўцэвічам на прыкладзе Ліды.

У найноўшым выданні «Загадак беларускай гісторыі» спраўджваем, ці аддаюць сабе справу жыхары заходнебеларускіх гарадоў пра архітэктурны скарб, які яны маюць да сёння. Выданне прысвечанае архітэктурнаму стылю, філасофію якога акрэсліць можна вельмі сцісла: «форма адпавядае функцыі».