Франак Вячорка: «Беларусь – пясочніца для Крамля»


Хельсінкская камісія ЗША ўпершыню за 8 гадоў правяла слуханні аб нашай краіне пад назвай «Не вельмі добрыя суседзі».

На адмысловай сустрэчы ў Кангрэсе Злучаных Штатаў выступіў і віцэ-прэзыдэнт Digital Communication Network Франак Вячорка.

«Беларусь – гэта своеасаблівая пясочніца для расейскіх сілаў і Крамля. Амерыканцы хацелі пачуць ад экспертаў, якія займаюцца нашым рэгіёнам, што адбываецца ў лічбавай прасторы, эканамічнай, вайсковай і ці ёсць нейкія шляхі, каб выцягнуць Беларусь з лапаў Крамля», – распавёў Франак Вячорка.

Больш у відэаматэрыяле!