Франак Вячорка і «Пантовая сціпласць»


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Новы «Прыват» з Валярынай Куставай павывучаў грунт сціпласці і пантоў маладых беларусаў. Чаму мы часта прыбядняемся і дэманструем сціпласць, нават калі ёсць чым пахваліцца ўслых?Але і ёсць тыя, хто любіць сябе прыгожа падаць. У якіх выпадках гэта – голыя амбіцыі, а калі – удалая прамоцыя сваіх дасягненняў ды іміджу?

Паставім вопыт на Франаку Вячорку. Цяжка сказаць хто ён больш – журналіст, піяршчык або грамадска-палітычны дзеяч, як ягоны бацька. Але дакладна шматстаночнік у прасоўванні беларушчыны – ад кіно да вышымаечных фэстаў. У 2014 годзе газета «Наша Ніва» нават назвала яго «чалавекам году». Пра сакрэты поспехаў, дачыненні з бацькамі, дзяўчатамі ды сэкс па-беларуску Франак раскажа «Прывату». Тэма выдання – «Пантовая сціпласць».

Размова пра фактары паспяховасці, пра тое, ці магчыма зарабіць на беларушчыне, як прасоўваць свае праекты, за якія сродкі можна абляцець увесь свет і паспрабаваць экзатычныя стравы.

Франак падзеліцца прыярытэтамі ў асабістым жыцці і абеларушваннем расейскамоўных дзяўчат. Раскажа, кім для Франака была і ёсць мама.

Таксама госць адкажа на пытанні ад нашых гледачоў з сацыяльных сетак. І пакажа, у што апранаецца, як жыве, да чаго імкнецца, і кім хоча быць у 40 гадоў. І як было няпроста гадавацца з маленства ў выключна дзявочых і жаночых калектывах – і ці адбілася гэта на нашым героі.Паглядзіце, а потым вырашайце самі: ці можаце вы сабе дазволіць такое жыццё? І ці хацелі б? У «Прываце» асобы паўстаюць такімі, якімі яны ёсць – шчыра, востра, па-беларуску!

Таксама гераіні праграмы – харызматычная ды жывая кулінарная блогерка Арына Лісецкая, якая ўмее захапляцца ўсім навокал, і гаспадыня салона прыгажосці – чароўная і вясёлая Таццяна Маркевіч, якая сячэ ў пантовых кліентах.Якія перашкоды і пераадоленні сустракаюць на сваім шляху нашыя героі? Як, нягледзячы на крызісы і нуду, жыць прыгожа, жыва, якасна і модна?Напрыканцы выдання традыцыйны бліц. Распублічванне нашых герояў – у поўным відэавыпуску:

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте»,Twitter дыInstagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватнаstudyjapryvat@gmail.comПазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хаштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.Два разы на месяц, па серадах глядзіце на нашым канале а 21.40. Наступны выпуск – 13 красавіка.Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.