Фонду Элтана Джона «Антыснід» – 25 гадоў


Кампазітар і спявак Элтан Джон натхняе, пераважна, меламанаў са стажам. Праўда, ён займаецца не толькі музыкай. Але і вялікім АнтыСНІД-фондам.

Сёлета ягоны фонд святкуе 25-годдзе паспяховай працы. Нам жа не перашкодзіць ведаць, якія ініцыятывы знакамітасцяў карыстаюцца падтрыманнем у грамадстве цывілізаваных краін.

Элтану ўжо 70. «Мы сабралі і выдаткавалі на даследаванні і пошук сродкаў ад хваробы на СНІД больш за $ 400 мільёнаў. Людзі нам вераць, бо мы даем грошы тым, каму гэта патрэбна».

Сяргей Філімонаў