Flowstate – тэкставы рэдактар, які выдаляе тэкст пры бяздзейнасці аўтара

У краме App Store зʼявіўся тэкставы рэдактар ​​Flowstate, які можа выдаліць ўжо напісаны тэкст, калі карыстальнік адцягнуўся ад працы над ім. Перад пачаткам працы з тэкстам карыстальнік павінен ўсталяваць час бесперапыннай сесіі, працягласцю ад адной да 180 хвілін, і выбраць адзін з пяці магчымых шрыфтоў.Затым праграма пераходзіць у поўнаэкранны рэжым і пасля таго, як карыстальнік пачне друкаваць, запускаецца таймер на заяўлены час. Калі аўтар выходзіць з поўнаэкраннага рэжыму ці спыняе працаваць з тэкстам даўжэй, чым на пяць секундаў, увесь напісаны тэкст выдаляецца, і таймер перазапускаецца. Паводле распрацоўнікаў, яны такім чынам заклікаюць засяродзіцца непасрэдна на тэксце і не адцягвацца на іншыя справы. Версія праграмы для настольных кампутараў і ноўтбукаў абыдзецца ў 14,99 долараў.belsat.eu

Тэгі: Dевайс

Больш матэрыялаў

Беларускі кіберспорт: прафесійны і жорсткі

Беларусы адвучваюць астранаўтаў NASA ад зямных звычак

Як стварыць стартап у Беларусі

Ці сонечная энергетыка можа быць эфектыўнай у Беларусі?

Пратэз рукі можа бачыць

Штучную матку стварылі ў ЗША

Парасон для аўтамабіля выпусцілі ў ЗША

Амерыканцы распрацавалі сельскагаспадарчага «Тарзана»