Мова Нанова Фітнес па-беларуску: мех бульбы замест штангі


У новым выданні «Мовы нанова» Глеб Лабадзенка адпраўляецца ў спартовую залу, дзе яго чакае Алесь Аскерка – вялікі аматар фітнесу. Пад ягоным чуйным вокам і будзе трэнавацца вядоўца.

Алесь запрапанаваў Глебу комплекс практыкаванняў з мехам бульбы. Трэнаваць разнастайныя групы цягліцаў трэба з уцяжарвальнікамі рознай вагі. Выгода імправізаванай штангі з бульбы ў тым, што яе вагу можна лёгка рэгуляваць.

Які гатунак бульбы найлепшы для нарошчвання біцэпсаў і трыцэпсаў? У чым сучасныя трэнажоры маюць перавагу перад хадой па лесе? Глядзіце ў выданні.

У граматычнай частцы праграмы Алеся Літвіноўская распавядзе, адкуль пайшло слова «бульба» ды як называюцца ўлюбёныя стравы з бульбы.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары