Фінал «Заспявай-6» у #BML – абяры найлепшага!


Новая беларуская музыка – у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live.

Яны паспяхова прайшлі тры этапы конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай-6», і цяпер іх чакае апошняе выпрабаванне – жывы выступ у тэлеэфіры. І менавіта ад гледачоў залежыць, хто з гэтых чатырох выканаўцаў атрымае адну з пачэсных узнагародаў – прыз глядацкіх сімпатыяў. LEAR, «юность», Марыя Чапрасава ці «PyLai»? Называйце імя выканаўцы, які найбольш вам спадабаўся, у каментарах на YouTube, «УКантакце» і Facebook!

Песні, якія гучаць у праграме:

  • Lear – «Планета знасіла сваю арбіту» (музыка Валерыі Суравіцкай, словы Віталя Рыжкова)
  • «юность» – «Вяртайся» (музыка Георгія Давыдзяна і Івана Тамілы, словы Віталя Рыжкова)
  • Maria Cheprasova – «Горад вёсак» (музыка Марыі Чапрасавай і Кірыла Даншына, словы Антона Рудака)
  • «PyLai» – «Мафія» (музыка Рыгора Лайкова і Уладзіміра Пыльчанкі, словы Віктара Жыбуля)

Поўную версію праграмы з інтэрв’ю шукайце ў афіцыйных суполках праграмы «УКантакце» і Facebook.

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».