Філосаф патлумачыў, як беларусам пазбегнуць вайны з Расеяй


Вайна звычайна здараецца раптоўна. Хаця калі пачытаць успаміны пра такія перыяды гісторыі, то прадчуванне вайны бывае амаль заўжды. Ці есць яно ў беларусаў? Наколькі абгрунтаванае? І ці можам мы перадухіліць магчымую вайну з Расеяй?

Кандыдат філасофскіх навук Вячаслаў Бабровіч лічыць, што дзеля гэтага мы павінны разбураць вобраз ворага, які нам, можа, стварацца, і часцей гаварыць пра небяспеку:

«Тым вышэй тады будзе верагоднасць, што «гарачая» вайна не настане».

«Перад вайной заўжды адбываецца стварэнне вобраза ворага. Можа быць нават дзіўная сітуацыя, калі адзін бок ужо ваюе, а другі нават не падазрае пра гэта. Як, напрыклад, ваш сусед пачынае ваяваць з вамі таемнымі сродкамі, а вы не ведаеце. Але ён у вас бачыць ворага. Такая сітуацыя сёння ў Расеі», – кажа эксперт.

Глядзіце таксама: