Філосаф Максім Гаруноў: Беларусы не разумеюць, хто іх б'е


Пакуль грамадзяне Беларусі не асэнсавалі, наколькі яны насамрэч неймаверныя і моцныя. Моцныя настолькі, што маладая дзяржава можа не вытрымаць?

Філосаф з Расеі Максім Гаруноў ужо некалькі гадоў разам з беларускім журналістам Змітром Лукашуком вядзе на незалежным радыё праграму, прысвечаную беларускай нацыянальнай ідэі. Падзеі апошніх месяцаў змушаюць па-новаму зірнуць на жыхароў Беларусі ды іхную нацыянальную ідэю.

«Вось гэты мірны пратэст, мне здаецца, мае сэнс. Бо калі вы пачняце спальваць гарады, разбіваць вітрыны, будаваць барыкады, ёсць верагоднасць, што гэтая крохкая дзяржава, якую вы маеце, яна праваліцца, вы яе проста зруйнуеце», – выказаўся госць «Размовы» Віталя Цыганкова філосаф Максім Гаруноў.

Пра тое, чаму замежнікам здаецца, што жыхары Беларусі нібыта наладжаныя на адну хвалю, а сама краіна зазнае ўнікальны працэс, глядзіце ў «Размове» Віталя Цыганкова з філосафам Максімам Гаруновым.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum; belsat.eu