Гарачы каментар Філолагі стварылі ўнікальны беларускамоўны сэрвіс


У Беларусі падчас цэнтральных тэставанняў толькі адзін з чатырох абітурыентаў абірае падчас здачы беларускую мову. Ва Украіне, да параўнання, 98 % абіраюць усё ж родную мову. Але нядаўна ў «Белсату» з’явіўся адмысловы сэрвіс, які можа дапамагчы пераламіць сітуацыю. «Гарачы каментар» на гэтую тэму.

Dobrapis.belsat.eu – па гэтым адрасе ў інтэрнэце працуе ўнікальны для Беларусі сэрвіс, дзе кожны можа праверыць і адкарэктаваць свой тэкст на беларускай мове. Пра працу «Добрапіса» у «Гарачым каментары» распавядае філолаг Настасся Мацяш.

«Мы ўсе бываем лянівыя, і нам лянота перачытаць за сабой і паправіць памылкі, а гэта, у прынцыпе, як асабістая гігіена. Ну і вось такі сэрвіс паўстаў для дапамогі журналістам «Белсату», каб яны маглі аддаваць у эфір прыстойныя тэксты», – распавяла Настасся Мацяш.

Размова цалкам – у відэа вышэй.

Глядзі таксама
Каментары