Фільм паводле Васіля Быкава – у Ратамцы, за ўласныя грошы

На экраны выходзіць беларуская мастацкая стужка «Жоўты пясочак» паводле твору Васіля Быкава. Фільм, прысвечаны масавым расстрэлам ва ўрочышчы Курапаты, пакажуць у менскім кінатэатры «Масква» 16 і 17 верасня.

«Кінавідэапракат» выдаў ліцэнзію на паказ рэжысёру Аляксею Туровічу, які зняў больш як гадзінную стужку за ўласныя грошы. Камісія пазначыла ўзроставы цэнз: 16+. З гэтаю пастановаю рэжысёр Аляксей Туровіч не згодны, бо мяркуе, што пра трагедыю Курапатаў мусяць ведаць усе:

«Гэта і для моладзі, і для старэйшага пакалення, і для сярэдняга, бо ў кожнай сямʼі здарыліся ахвяры, былі рэпрэсаваныя сталінскім рэжымам дзяды, прадзеды».

У апавяданні «Жоўты пясочак» Васіля Быкава людзі розных лёсаў – селянін, белагвардзеец, паэт, чэкіст – апынаюцца побач у машыне, якая вязе іх на расстрэл. Знайсці столькі тыпажаў было няпроста, прызнаецца рэжысёр:

«Патрэбныя мне былі акторы, тыпажы, цяжка мне давялося іх шукаць, але я знайшоў. І я здымаў гэтую стужку ў Ратамцы, за свае грошы».

Рэжысёр сыграў і адную з роляў – чэкіста Сурвілу, які выконваў загады рэжыму, але сам трапіў у яго жорны. Іншыя героі – акторы беларускіх тэатраў. Генадзь Трацякоў з Бабруйску ўвасобіў царскага афіцэра Валярʼянава:

«У гэтым фільме такіх масцітых актораў і не трэба. Аляксей Туровіч, цудоўны таленавіты рэжысёр, ён кажа: мне трэба, каб вы жылі, каб не гралі. І мы сапраўды не заўважалі нават, як гэтыя здымкі праходзяць. Бо кожны з нас адчуваў адказнасць».

Стужка выйшла на расейскай мове, але рэжысёр шукае магчымасцяў агучыць яе па-беларуску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ён аздабляў сцены і сцэну беларускай оперы. Мастаку Мікалаю Блішчу – 100 гадоў.
«Беларусы і сёння маюць тое, што хочуць мець»: горкія словы філосафа Тамаша Грыба вяртаюцца ў кнізе.
У Менску заграе міжнародны аркестр «I, culture orchestra».

Аляксандра Дорская, Вольга Гардзейчык, «Белсат»

Больш матэрыялаў

Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску

Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў

15 невядомых песень Мулявіна аднавілі дзякуючы аднаму аўдыязапісу

«Народны альбом: Ненаўмысны шэдэўр» на фестывалі «Лістапад»

Прэмʼера фільму пра НКУС і Курапаты адбудзецца 16 верасня ў сталічным кінатэатры «Масква»

«Я звязаны з Вялікім княствам Літоўскім». Гісторык моды Аляксандра Васільеў – на выставе ў Менску

Захар Кудзін прапануе Менску альтэрнатыўныя помнікі

«Яго цікава маляваць». У Віцебску з’явіўся партрэт Быкава