Фестываль «Нобэля», Інтэрв’ю Стэфана Эрыксана з Алінай Коўшык, Рэха Спітакскага землятрусу.


«Нобэль» для Беларусі і свету

Першая нобэлеўская лаўрэатка для нашай краіны. Да таго ж узнагарода для пісьменніцы, што ва ўсіх сваіх творах праводзіла дакладнае даследаванне феномену савецкага і постсавецкага чалавека. Чалавека «чырвонага». Што энцыклапедыя болю савецкай утопіі дала свету і што перамога Святланы Алексіевіч значыць для нас – беларусаў. Усевалад Шлыкаў. Каментуюць Марыя Содэрбэрг і Аляксандр Класкоўскі.

Інтэрвю са Стэфанам Эрыксанам

Амбасадар Каралеўства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь у 2008-2012 гг., які ў Стакгольме выконваў функцыю культурнага аташэ Святланы Алексіевіч падзяліўся сваймі думкамі пра Нобэлеўскую прэмію для беларускі.

Не толькі літаратура. Агляд нобэлеўскіх узнагародаў за 4 хвіліны

Нобэлеўская прэмія Святлане Алексіевіч гэта не адзіная ўзнагарода, якою ўчора ўганароўвалі вядомых у свеце навукоўцаў. Менавіта так завяшчаў Альфрэд Нобэль. Тым навукоўцам, якія прыносяць найвялікшую карысць чалавецтву. Апрача нашай зямлячкі гэта былі навукоўцы, якія вынайшлі лекі ад малярыі, даведаліся як мы марнуем грошы і знайшлі спосаб падрамантаваць ДНК. Усё як Нобэль завяшчаў.

Фестываль Альфрэда Нобэля

Аліна Коўшык проста са Стакгольму прыехала ў студыю «Прасвету»Вядоўца праграмы і карэспандэнтка «Белсату» сачыла за падзеямі ў шведскай сталіцы цягам нобэлеўскага тыдня. Аліна дзеліцца ўражаннямі ад працы ў Швецыі.

«Гандляр смерцю памёр». Гісторыя Альфрэда Нобэля

Сёння ўсе добра ведаюць што Нобэлеўская прэмія – гэта не толькі грашовая ўзнагарода, але і вышэйшая адзнака для чалавечага інтэлекту. Але ці ўсё памятаюць хто такі Альфрэд Нобэль, чым ён займаўся ў жыцці і што падштурхнула яго да таго каб свой капітал ён завяшчаць фонду, працэнты з якога будуць выдавацца ў выглядзе прэміі тым, хто на працягу папярэдняга года прынёс найбольшую карысць чалавецтву.

Армянская рана 1988. Рэха Спітакскага землятрусу

У беларусаў быў Чарнобыль а ў армянаў Спітакскі землятрус 1988 г. Пацярпела амаль палова Арменіі. Эксперты ацанілі моц землятрусу ў 10 атамных бомбаў, якія выбухнулі ў Хірасіме. Аднаўляць Паўднёвакаўкаскую краіну дапамаглі ў тым ліку і беларусы. Але ніхто не дапаможа калі не дапаможаш сабе сам. Да сённяшняга дня тысячы семʼяў вымушаныя жыць у вагончыках і самаробных доміках без працы і надзеі на змены. Рэпартаж Сяргей Пелясы з Арменіі.

Менск губляе плацдарм у Лацінскай Амерыцы

Беларусь і Расея губляюць адную за другой краінай Лацінскай Амерыкі. Напярэдадні Аргентыну ачоліў апазіцыянер, які хоча пасябраваць з краінамі дэмакратычнага Захаду. Цяпер Венесуэла паказала на той самы напрамак. Блок «Дэмакратычнае адзінства» перамог у парламенцкіх выбарах. Ці азначае гэта канец шавінізму? Меркаванні ў нашым сюжэце!