Фенаменальныя «The UNB». Жывы сэт на 35-годдзе каманды ў #BML


35 гадоў у рок-н-роле! З нагоды свайго юбілею старэйшыны беларускага музычнага андэграўнду, гурт «The UNB», зрабіў няпросты выбар і вызначыў шэсць галоўных песень са 108-мі запісаных альбомаў, каб сыграць іх жыўцом у студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live».

У размове з Міраю Шульц вакаліст каманды Дзмітры Дольнік распавёў пра непераадольны страх сцэны, раскрыў сакрэт творчага даўгалецця ды развеяў домыслы і міфы адносна гісторыі сваёй каманды.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Скинуло кафтан зелёный лето» (музыка Дзмітрыя Дольніка і Вячаслава Маеўскага, словы Дзмітрыя Дольніка і Дзмітрыя Кедрына)
  • «Элен Полиэтилен» (музыка і словы Дзмітрыя Дольніка)
  • «Цикады плачут» (музыка і словы Дзмітрыя Дольніка)
  • «Пруд» (Mothermova Version) (музыка Дзмітрыя Дольніка, словы Дзмітрыя Дольніка ды Ігара Васілевіча)
  • «Я ударил логопеда» (музыка і словы Дзмітрыя Дольніка)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.