Фантамас разбушаваўся. Рэжым хоча ўчыніць у Беларусі крывавую лазню?


Вогненная прамова Івана Церцеля, складзеная з пагрозаў, штампаў і канспіралогіі, рэпрэсіі супраць пенсіянераў, татальная вайна з нацыянальнай сімволікай і абсалютна траваядныя санкцыі Еўразвязу супраць рэжыму Лукашэнкі – гэтакія тэмы абмяркоўваліся ў праграме Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

На гэтым тыдні гасцямі праграмы былі супрацоўніца прэс-клуба Аліна Рудзіна, блогер, гісторык і краязнаўца Кастусь Шыталь, а таксама дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі.

Рэжым сапраўды сабраўся ператварыць Беларусь у другу Венесуэлу?

Ці будуць сілавікі страляць у людзей проста на вуліцы?

Які сэнс нясе цяпер чырвона-залёная сімволіка?

Ці здольны Еўразвяз увесці рэальныя санкцыі, якія паўплываюць на рэжым Лукашэнкі?

І галоўнае – як у палітычных дыскусіях пераканаць родную маму?

На гэтыя і іншыя пытанні вы пачуеце ў чарговым выпуску праграмы «Без акрэдытацыі».

https://soundcloud.com/belsat/fantamas-razbushavasya-rezhym-khocha-chynts-u-belarus-kryvavuyu-laznyu

Зміцер Міцкевіч Belsat.eu

Калаж: belsat.eu / kinopoisk.ru / pxhere.com