Фанк-шоў ад Tomato Jam Orchestra у #BML


У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live грае яскравая фанк-фармацыя з Менску – «Tomato Jam Orchestra».

У размове з Міраю Шульц музыкі распавялі як дзеляць ганарары на дзесяцёх, раскрылі сакрэт як разгайдаць беларускую публіку і патлумачылі, чаму вераць у будучыню айчыннай музыкі.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Збегла» (музыка Яўгена Кунічкіна і Германа Скурко, словы Андрэя Лісоўскага)
  • «Мая раніца» (музыка Яўгена Кунічкіна і Кірыла Мацэнкі, словы Андрэя Лісоўскага)
  • «Карл орал на Зою» (музыка Яўгена Кунічкіна, словы Андрэя Лісоўскага)
  • «Былая» (музыка Яўгена Кунічкіна, словы Андрэя Лісоўскага)
  • «Бойцовский клуб» (музыка Яўгена Кунічкіна, словы Андрэя Лісоўскага)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».