Еўропа прызнае Гуаідо часовым прэзідэнтам Венесуэлы


Краіны свету пачалі прызнаваць часовым прэзідэнтам Венесуэлы лідара апазіцыі Хуана Гуаідо. Аб гэтым заявілі міністры замежных справаў 8 краінаў: Аўстрыі, Германіі, Даніі, Партугаліі, Вялікай Брытаніі, Іспаніі, Францыі і Швецыя. Яны заклікалі Гуаідо правесці датэрміновыя прэзідэнцкія выбары.

Пэдра Санчэс, прэм’ер-міністр Іспаніі:

«Іспанскі ўрад заяўляе, што прызнае лідара Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы Хуана Гуаідо часовым прэзідэнтам, які адказвае за Венесуэлу».

Напярэдадні за Хуана Гуаідо прагаласавала большасць дэпутатаў Еўрапарламенту.

Лідар апазіцыйнай Нацыянальнай асамблеі Хуан Гуаідо абвесціў сябе часовым прэзідэнтам у мінулым тыдні. Тады краіны Еўразвязу выставілі Нікалясу Мадура ўльтыматум: або ён за 8-дзённы тэрмін прызначае датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле, або Хуана Гуаідо прызнаюць часовым прэзідэнтам. Тэрмін ультыматуму скончыўся ўчора. Мадура патрабаванні адхіліў і папярэдзіў, што крызіс у Венесуэле можа перайсці ў грамадзянскую вайну.

У Венесуэле зараз знаходзіцца наш калега журналіст Сяргей Марчык, таму з першых вуснаў даведаемся пра сітуацыю ў Каракасе.

Між тым Расея, Турцыя і Кітай Хуана Гуаідо часовым прэзідэнтам не прызнаюць ды выказваюць сваю падтрымку Нікалясу Мадура. Што афіцыйны расейскі бок мяркуе аб падтрымцы ЗША і еўрапейскіх краінаў лідара апазіцыі тлумачыць палітолаг Алег Матвейчаў (Масква):

«Мы бачым, што гэта тыповая падтрымка дзяржаўнага перавароту, незалежна ад таго, пасля перавароту прызнаецца чалавек прэзідэнтам, абсалютна незаконны, ці до, як цяпер гэта сталася. Але па сваіх мэтах гэта ляжыць цалкам у рэчышчы палітыкі Трампа…»

Алег Матвейчаў кажа пра тое, што падзеі ў Венесуэле – падтрымка дзяржаўнага перавароту ўладамі ЗША. Мэты аперацыі – разграміць галоўнага суперніка – Кітай, што зʼяўляецца асноўным эканамічным партнёрам Венесуэлы, плюс ударыць другога эканамічнага партнёра – Расею. Расея можа ўмяшацца толькі з Кітаем, калі захочуць: падагнаць флот, узяць пад кантроль парты, нафтаздабываючыя заводы, але будзе затратным.

belsat.eu

Фота: REUTERS / Andres Martinez / FORUM