[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=2oCG7cxUZis&feature=youtu.be”][vc_column_text]Фінальным і найбольш драматычным этапам Рэвалюцыі годнасці ва Украіне называюць перыяд 18-20 лютага 2014-га года. Менавіта тады, два гады таму, у супрацьстаянні з праўладнымі сілавікамі забілі больш за сто пратэстоўцаў, яшчэ каля шасцісот былі параненыя.Але жорсткасць, з якой рэжым Януковіча спрабаваў утрымацца ва ўладзе, не спыніла ўкраінцаў, а наадварот – падштурхнула да змагання. Усё больш і больш людзей пачалі выходзіць на вулічныя пратэсты ва ўсёй краіне. 22-га лютага 2014 года Вярхоўная Рада пастанавіла адсунуць ад выканання прэзідэнцкіх абавязкаў Віктара Януковіча і прызначыла датэрміновыя выбары. Ва Украіне пачаўся новы этап гісторыі – поўны надзеі і чаканняў рэальных пераменаў.
«Майдан стаў пераломным момантам для ўсяго свету. Мы ўсе памятаем анексію Крыму, вайну на Данбасе і новую »халодную вайну« паміж Захадам і Усходам. Украінцы памятаюць Майдан. Думаю, што калі б была магчымасць вярнуцца назад, то яны выйшлі б на плошчу яшчэ раз… Безумоўна ёсць людзі, якія кажуць, што пры Януковічу газ быў танней і пытаюцца: чаму мы павінны плаціць за камунальныя паслугі ў 5-7 разоў болей. Галоўная праблема ў гэтай сітуацыі – імітацыя рэформаў у краіне», – мяркуе журналіст Анатоль Зымнін.
Больш у відэаматэрыяле!