Еўрадэпутаты хочуць навучыцца працаваць у беларускіх умовах


У Беларусі працягваецца візіт дэлегацыі Еўрапарламенту. Удзельнікі дэлегацыі сустракаюцца сёння ў Горадні з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. На сустрэчы прысутнічаў і журналіст Белсату Павал Мажэйка. Што адбывалася на сустрэчы?

«Сустрэча пачалася са спазненнем на гадзіну. На ёй прысутнічалі два дэпутаты Еўрапейскага парламенту. Запрошаныя пяць прадстаўнікоў гарадзенскіх грамадскіх арганізацый. Гэта непасрэдная дыпламатыя, калі мы можам распавесці прадстаўнікам Еўрапарламенту пра тыя ўмовы, у якіх працуюць грамадзянскія арганізацыі ў Горадні. Таксама, як акрэслілі еўрадэпутаты мэту свайго візіту – яны хацелі б навучыцца працаваць у такіх умовах.»

Ці прысутнічалі на сустрэчы прадстаўнікі афіцыйнай улады Беларусі?

«Прысутнічаюць толькі недзяржаўныя грамадскія арганізацыі і тыя, што працуюць непасрэдна з людзьмі і грамадскасцю. Магчыма, гэта той фармат, які дазваляе быць больш шчырымі».

belsat.eu