Этна-трыа Троіца ў #BML Stars. Жывы сэт у разбуранай бажніцы ў Беразаўцы


Найлепшы фолкавы гурт Беларусі грае ў руінах царквы ў першым выданні новага сезону аўтарскага праекту Сяргея Будкіна!

Праграму здымалі ў вёсцы Беразавец ля Карэлічаў. Тут у 1863 годзе паўстала драўляная Троіцкая царква, пазней перабудаваная ў мураваную бажніцу, якую разбурылі падчас Першай сусветнай вайны.

У жывым сэце музыкі зайграюць свае найлепшыя гіты ды прэзентуюць дзве новыя песні. У размове з Сяргеем Будкіным музыкі распавядуць пра самыя фантастычныя месцы, у якіх ім даводзілася граць, а Іван Кірчук згадае сваю першую экспедыцыю і раскажа, чаму яму дагэтуль не далі званне Заслужанага артыста.

Песні, якія гучаць у праграме (музыка гурта, словы народныя):

  • Ажаніла
  • Тры янгалы
  • Сем чарак гарэлкі
  • Панначка (прэм’ера!)
  • Козка
  • Два голуба (прэмʼера!)

Глядзець іншыя выданні парграмы «Belsat Music Live».

Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».

«Троіца» раней ужо выступала ў студыі праграмы «Belsat Music Live».

Belsat Music Live
Беларускі космас ад этна-трыа «Троіца» у «Belsat Music Live № 21»
2017.05.27 22:00