Элтан Джон адзначыў 70-годдзе


300 мільёнаў прададзеных плытаў ужо сёння робяць брытанца музыкам-бэстселерам.

25 сакавіка рок-н-рольны «кракадзіл» Элтан Джонадзначыў 70-годдзе. Сваю мянушку ён атрымаў праз гіт Crocodile Rock, які прынёс яму сусветную славу.

На святкаванні юбілею музыка выступіў з Лэдзі Гагай, з якой часам выступае дуэтам. Паралельна музыкант спраўляе іншы юбілей – 50-годдзе супрацы з паэтам Бэрні Тoўпіным. Разам яны склалі шмат глабальных гітоў. За карʼеру Элтан Джон прадаў свае запісы накладам больш чым 300 мільёнаў асобнікаў.

«Музыка – гэта і ёсць для мяне жыццё, – неаднойчы казаў Элтан Джон, – у гэтым маё шчасце».

Элтан Джон да сёння актыўна гастралюе па свеце, а ягоны леташні альбом Wonderful Crazy Night Сяргей Філімонаў лічыць удалым і смела раіць меламанам у апошнім выданні «Відзьмо-невідзьмо».