Электронная дудка беларуская, пад якую танчыць Кітай

Віктар Рудэнка, адзін з лідараў гурта «Rostany» і аўтар нашумелага кліпу «Coronavirus», запісанага музыкамі на кітайскіх вуліцах у самы разгар сумнавядомых падзеяў. Ёсць у творчым даробку гурта і песні па-беларуску – напрыклад, «Спартанцы». Прыйшоў час і беларусам пазнаёміцца з кумірам кітайцаў.

Віктар Рудэнка падзеліцца ўражаннямі ад Кітаю, распавядзе, адкуль ён гэтак добра ведае беларускую мову, не маючы, як ён кажа, ані кроплі беларускай крыві. Натуральна, не абыдзецца без аповеду пра сучасны канцэрт жывой электроннай музыкі, а Глеб Лабадзенка нават возьме ўрок ігры на Ableton Push – сучасным музычным інструменце.

У граматычнай частцы Алеся Літвіноўская раскажа пра тыповыя памылкі ва ўжыванні формаў зваротных займеннікаў «сабе» і «сябе» ў беларускай мове.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Колькі часу трэба, каб загаварыць па-беларуску?

Зарабіць на кватэру, калі ты ў інваліднаму вазку

Што рабіць з тымі, хто на баку Лукашэнкі, і як прымірыць беларусаў

Акторка-купалаўка: Здацца цяпер – значыць кінуць людзей у турме на волю лёсу

Намінант Нобэлеўскай прэміі міру – аб пратэстах у Беларусі

Лайфхакі, каб не падаць духам у Беларусі

«Хуліганскія» і сур’ёзныя пераклады песень ад аўтара «Муроў»

Беларускія ўпрыгожанні скарылі Маскву