Рамесніцкія вырабы немагчыма прадаць дорага? Хэнд-мэйдам не выгадна займацца? Героі «Асабістага капіталу» даводзяць: уласныя рукі могуць вас пракарміць. Галоўнае – ведаць, што імі майстраваць ды як прадаваць.
Спадар Андрэй пры дапамозе электролізу асаджвае медзь на прыродныя рэчы. Марыя робіць упрыгожванні з дроту. Настасся ладзіць майстар-класы ў кераміцы, а Таццяна прадае ўласныя керамічныя аздабленні.
Пра гісторыі поспеху глядзіце ў відэа!