Экзатычныя істоты і дзе іх адшукаць

Плямісты эўблефар, зорысты весланог, бананаед… Не, гэта не назвы казачных істотаў. Усе яны жывуць у звычайнай менскай кватэры беларускамоўнага заолага Арцёма Зянкевіча. «Мова нанова» завітала да яго ды пазнаёмілася з экзатычнымі гадаванцамі.

Пачалося ўсё з павука-птушкаеда, які мае такія моцныя хеліцэры, што можа амаль наскрозь прабіць далонь. Цягам наступных сямі гадоў прыватны заапарк разросся – зараз у ім амаль 50 істотаў, сярод якіх змеі, яшчаркі, павукі, жабы і насякомыя. Некаторыя з іх настолькі рэдкія, што нават Менскі заапарк можа пазайздросціць.

Арцём пакажа сваіх гадаванцаў, а вядоўца Глеб Лабадзенка падрабязна распытае пра іх утрыманне. Наколькі гэта дорага? Чым яны звычайна харчуюцца? Колькі гадоў жывуць? Ці праўда, што слімаковая слізь карысная для скуры твару?

Калі вы хочаце асабіста пазнаёміцца з Арцёмам, запрашаем у заалагічны гурток, які ён вядзе ў палацы дзяцей і моладзі «Золак».

У граматычнай частцы Алеся Літвіноўская грунтоўна разбярэцца, хто такія хэйтары, каго яны хэйцяць і што такое хэйтспіч, а таксама пашукае беларускія адпаведнікі гэтых англіцызмаў.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Колькі часу трэба, каб загаварыць па-беларуску?

Зарабіць на кватэру, калі ты ў інваліднаму вазку

Што рабіць з тымі, хто на баку Лукашэнкі, і як прымірыць беларусаў

Акторка-купалаўка: Здацца цяпер – значыць кінуць людзей у турме на волю лёсу

Намінант Нобэлеўскай прэміі міру – аб пратэстах у Беларусі

Лайфхакі, каб не падаць духам у Беларусі

«Хуліганскія» і сур’ёзныя пераклады песень ад аўтара «Муроў»

Беларускія ўпрыгожанні скарылі Маскву