Мова Нанова Экстрэмальныя захапленні беларускамоўнай фінансісткі


Госця праграмы «Мова нанова» Іна Граковіч распавядзе гледачам і Глебу Лабадзенку, як удала спалучаць цікавасць да беларускай мовы, вандровак, экстрэмальных відаў спорту ды сацыяльных танцаў з гандлем кітайскімі аўтамабілямі.

Як і большасць беларусаў, дзяўчына прыйшла да беларускай мовы з узростам. Іна два гады пражыла ў расейскім горадзе Цюмень. Менавіта там, камунікуючы з мясцовымі, яна адчула вострую розніцу менталітэтаў паміж беларусамі ды расейцамі.

«Беларусы і расейцы – браты, але ж мы розныя браты», – упэўненая яна.

У граматычнай частцы Алеся Літвіноўская распавядзе, як па-беларуску называць розных жывёлінаў, міфалагічных або казачных істотаў. Хто такія Вярнідуб, Круцігалоўка ды Узвей-вецер? Як правільна напісаць іхныя імёны?

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары