Экспрэсія, боль і любоў. «Naka» ў «Belsat Music Live №15»

Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – рок-гурт «Naka» на чале са спявачкаю і акторкаю Настаю Шпакоўскай.

У размове з Міраю Шульц яна паразважае, ці можа музыка паўплываць на развязанне сацыяльных праблемаў, ацэніць 12-гадовы шлях сваёй каманды і патлумачыць, чаму «рускі рок» для яе больш не зʼяўляецца крыніцай натхнення. У праграме прагучаць песні «Naka» са скрайняга альбому «Мая малітва», а таксама ранейшыя гіты.

Песні, якія гучаць у праграме:

«Пагоня» 3,37
«Бяжы» 3,24
«Пра любоў» 3,45
«Трывай» 3,38

(музыка і словы Насты Шпакоўскай)

Больш матэрыялаў

Этна-трыа Троіца ў #BML Stars. Жывы сэт у разбуранай бажніцы ў Беразаўцы

Беларускія рок-гіты на ўсе часы – у студыі #BML

Топ беларускага пост-панку ды індзі. Плэй-ліст ад #BML

Рок па-беларуску. Плэй-ліст ад #BML

Крамбамбуля, Pomidor/off, Super Besse, Nürnberg у зборнай #BML

Haina – рок у новым фармаце ў #BML

«Союз» – супергурт, які грае фэйк-джаз у #BML

Shuma ў BML Premium – новае вымярэнне беларускага фольку