Эксперты назвалі краіну, для якой Менскія перамовы найважнейшыя


Хельсінкі-2, у якія Лукашэнка гэтак моцна хоча ператварыць Менск, могуць і не атрымацца. І пагатоў беларускай сталіцы хаця б захаваць цяперашні статус перамоўнай пляцоўкі па Данбасу. Прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў і прэзідэнт ЗША Доналд Трамп, да прыкладу, лічаць, што перамовы па Украіне ў Менску зайшлі ў тупік, а таму варта перанесці іх у Астану. Удзельнік Беларускага-амерыканскага задзіночання Валерый Кавалеўскі і палітычная аглядальніца Вольга Паповіч – пра тое, што гэта будзе азначаць для Кіева і Менска.

«Пытанне пераносу перамоўнай пляцоўкі адварочвае ўвагу ад таго, што цяпер адбываецца паміж Расеяй і Украінай, ад таго, што Расея з’яўляецца агрэсарам, – кажа Вольга Паповіч. – Не важна, дзе праходзяць перамовы. Важна, што Расея не хоча адступаць ад сваёй палітыкі».

«Мы абмяркоўваем «прапанову Трампа», але давайце пачакаем, што скажа Трамп», – дадае госць студыі.

Паводле Валерыя Кавалеўскага, перанос пляцоўкі ў Казахстан выгодны Астане і Маскве.

«Назарбаеў хацеў б перацягнуць на сябе лаўры міратворцы ў рэгіёне, – кажа эксперт. – Таксама гэта было б у інтарэсах Масквы – выцягнуць з-пад Беларусі тую платформу, якая дазваляе нам гучаць па-іншаму ў міжнародных адносінах і выглядаць як цывілізаваны гулец у справах міжнароднай бяспекі ўва Усходняй Еўропе».

«Менскія перамовы крытычна важныя для Беларусі, – сцвярджае Валер Каліноўскі. – Гэта канкурэнцыя за міжнародныя ініцыятывы, за месца ў міжнародных дачыненнях».

Калі перамовы перанясуцца ў Казахстан, Менскі фармат стане артэфактам, гісторыяй, дадае Кавалеўскі.

Поўную версію размовы глядзіце ў відэа