Эксперт тлумачыць, чаму беларусы прадаюць долары


Рублёў больш, долараў менш. Нацбанк фіксуе рэкорднае падзенне ўкладаў беларусаў у замежнай валюце. Пры гэтым дэпазіты ў «зайчыках» наадварот растуць. Сакавік жа стаў для беларусаў рэкордным за паўгода па чыстым продажы наяўнай валюты. І пагатоў чыстымі прадаўцамі валюты мы застаемся ўжо дваццаць шэсць месяцаў. Што гэта азначае, у «Гарачым каментары» тлумачыць аналітык BusinessForecast.by Аляксандр Муха.

«Нехта з беларусаў вымушаны здымаць валютныя ўклады, каб падтрымаць цякучае спажыванне тавараў і паслугаў, або скіраваць гэтыя грошы на набыццё аб’ектаў нерухомасці. У той жа час рост рублёвых дэпазітаў звязаны з больш высокімі адсоткамі па рублёвых укладах. Мы бачым, што расце доля рублёвых ашчаджэнняў і зніжаецца доля валютных. Можна казаць, што адбываецца працэс дэдаларызацыі ашчаджэнняў», – кажа госць праграмы.

«Беларусы ўсё часцей карыстаюцца такімі інструментамі, як карпаратыўныя аблігацыі, дзяржаўныя аблігацыі і аблігацыі банкаў, намінаваных у замежнай валюце, бо гэтыя інструменты з’яўляюцца больш прыбытковымі і больш ліквіднымі ў параўнанні з дэпазітамі», – дадае спецыяліст.

Размову з Аляксандрам Мухам глядзіце ў відэа.