Эксперт: Пры гэтай сістэме ніколі не зможам плаціць 100 % ЖКГ


Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў распавёў сёння, што ў сферы ЖКГ мы не змаглі выйсці на стоадсоткавае пакрыццё выдаткаў на цеплавую энергію. Прычына ў неабходнасці глыбокай мадэрнізацыі ўсяго сектара. А таму рухацца, на думку прэмʼера, трэба адначасова ў двух кірунках – да павышэння тарыфаў, і да зніжэння выдаткаў. Як гэта адгукнецца на кішэнях беларусаў, гаворым з Уладзімірам Навасядам, дырэктарам установы «Эфектыўнае кіраванне будынкамі».

«Як шмат якія эксперты падкрэсліваюць, і я з імі салідарны, мы не зможам пры існуючай сістэме ЖКГ аплочваць 100 %, таму што гэтыя 100 % заўжды будуць гумовыя – па прычыне таго, што ў нас дзяржава і ёсць манаполія ў гэтай галіне. Яна аказвае паслугу, вызначае якасць паслугі і цанавую палітыку», – зазначыў Уладзімір Навасяд.

Размова цалкам – у відэа вышэй.