Эксперт пра змены ў «дармаедскім» дэкрэце: «Гэта прамая дыскрымінацыя адносна сваіх грамадзянаў!»


Змены ў дэкрэце аб дармаедах. Новая пастанова Савету Міністраў: увялі персанальную адказнасць за дадаванне дадзеных. Ці змена – сур’ёзная? Распавядзе Генадзь Фядыніч, лідар Незалежнага прафсаюзу РЭП:

«Людзям пара смяяцца! Баяцца тут няма чаго. Пабачце, што робіцца. Вызвалілі ад дармаедства жонак і мужоў тых людзей, якія працуюць за мяжой (чыноўнікаў). Тут як адбываецца? Яны вымушаныя выехаць туды на працу, жыць там не працуючы, астатнія грамадзяне вымушаныя таксама выехаць за мяжу, але працаваць і прыводзіць грошы ў Беларусь! Атрымліваецца, у нас ёсць грамадзяне вышэйшага гатунку, а астатнія – без’якага гатунку! Гэта прамая дыскрымінацыя адносна сваіх грамадзянаў!

За 25 гадоў я не ведаю прыкладу, калі б улада адмяніла ўказ, дырэктыву ці дэкрэт. Яна робіць такім чынам, што ён не будзе працаваць, ці будзе працаваць напалову, з палёгкай, каб яго забылі. Але перад сваймі грамадзянамі не можа нават сказаць шчыра: ну прабачце, мы памыліліся, мы зрабілі не тое, што павінныя былі зрабіць. Мы сёння не можам вам даць працу на 800 рублёў! Тады выжывайце, людзі, самі, мы вам не будзем перашкаджаць! Гэта было б шчыра перад сваймі грамадзянамі! А зараз робяць усякія ўлоўкі, то ваенкамат падключаюць, што ён будзе рабіць, гэты ваенкамат?»

Працяг размовы – у сюжэце.

Жыхары Віцебска распавялі, Каго б Вы занеслі ў базу дармаедаў? І чаму?

belsat.eu

Фота: REUTERS / Vasily Fedosenko / Forum