Эксперт пра «малочную вайну»: беларусы таксама не анёлы


Міністр сельскай гаспадаркі Расеі Аляксандр Ткачоў заявіў, што расейскі бок мае намер адмовіцца ад імпарту беларускага малака – вытворцы з Беларусі павінны шукаць новыя рынкі збыту. Хто вінаваты ў чарговай «малочнай вайне»?

«Ёсць нацыянальныя інтарэсы Расеі, так. Але ёсць агульны рынак – то бок нацыянальнага рынку быць не павінна. Праўда, беларускі бок таксама не анёлы. Расея неаднаразова знаходзіла прыкметы кантрабанды з Беларусі», – кажа эканамічны аглядальнік «Белсата» Станіслаў Івашкевіч.

Івашкевіч мяркуе, што заява Ткачова яшчэ не азначае, што расейскі рынак для беларускага малака сапраўды закрыюць.

«Гэтыя заявы з расейскага боку рабіліся і далей, але дагэтуль яны не сталі рэальнасцю. Як гэта зрабіць? Расея не гатова павялічваць падтрымку сваіх малочных вытворцаў. Па-першае, гэта забаронена іх абавязкамі ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Па-другое, яны не хочуць ісці гэтым шляхам, бо гэта вялізарныя выдаткі. А канкураваць па цане з беларускімі таварамі яны не могуць. Можна адгарадзіцца адміністратыўна – але гэта ставіць крыж на дамоўленасцях па Еўразійскім эканамічным саюзе. А галоўнае – гэта патрабуе ўвядзенне паўнавартасная мяжы. Гэта будзе поўны развал інтэграцыйнага праекту», – адзначыў ён.

Цалкам – у відэа.

ІІ, belsat.eu

Фота – Alexander Astafyev/Russian Government Press Office/TASS