Эксперт: Пенсійны ўзрост варта падняць да 65 гадоў для ўсіх


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGVUJGZm9ZVThOUXMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Эксперт Беларускага эканамічнага даследніцка-адукацыйнага цэнтру BEROC Кацярына Барнукова кажа, што павышэнне пенсійнага ўзросту да 58 гадоў для кабет і да 63 гадоў для мужчын пазітыўна адаб’ецца на Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва. Фонд ужо шмат гадоў дэфіцытны, кажа даследніца, і дэфіцыт толькі б рос далей. Да 2020 году ён склаў бы 2% ад ВУП: «Для прыкладу, выдаткі на ахову здароўя ў нас складаюць 4% ад ВУП. Пакрыць дэфіцыт пенсійнага фонду папросту не было б адкуль», – гаворыць Барнукова.Пры гэтым яна перакананая, што да пытання павышэння пенсійнага ўзросту давядзецца праз нейкі час вярнуцца зноў. Аптымальны варыянт, паводле разлікаў Беларускага эканамічнага даследніцка-адукацыйнага цэнтру BEROC – падаўжэнне тэрміну выхаду на пенсію да 65 гадоў і для жанчын, і для мужчын, але паступова – цягам 20 гадоў.Паступовасць выкліканая тым, што гэта вымушаная, але непапулярная мера. Разам з тым, народнае меркаванне вымагала істотнага павышэння пенсійнага ўзросту для сілавікоў, бо іхны пенсійны ўзрост заніжаны. Але ім яго павысілі на тыя самыя тры гады, прычым не ўсім. «Дзіўная сітуацыя, калі 45-гадовыя здаровыя мужчыны ідуць на пенсію. Эканамічных абгрунтаванняў тут я не бачу», – кажа эксперт.Падрабязней – у «Размове дня» са Святланай Калінкінай.