Гарачы каментар Эксперт: Лукашэнка манеўруе, і яму прыходзіцца мяняць маскі


Сесія Рады калектыўнай бяспекі АДКБ адбываецца ў Астане. Адным з пытанняў, якое разглядаецца ў сталіцы Казахстану сёння ў закрытым ад прэсы рэжыме – зацверджанне новага генеральнага сакратара арганізацыі. Вядома, што адным з магчымых абраннікаў на пасаду з’яўляецца старшыня Рады бяспекі нашай краіны Станіслаў Зась. З іншых пытанняў для абмеркавання згадваліся развіццё вайсковага супрацоўніцтва, супрацьдзеянне тэрарызму, сітуацыю ў Сірыі і Афганістане.

На відэасувязі з Менску Аляксандр Класкоўскі, кіраўнік інфармацыйных праектаў «БелаПАН»:

«Ніякіх прарываў ад сесіі чакаць не выпадала, таму што АДКБ, як і іншыя постсавецкія структуры аморфныя, і іх удзельнікі не маюць агульных інтарэсаў. Які інтарэс беларусам у чорта на рагах недзе там у Цэнтральнай Азіі ваяваць? А сёння там казалі пра пагрозу з Афганістану. Што тычыцца кіраўніка арганізацыі, то я хачу ўдакладніць, што падчас гэтага саміту ўсё ж дамовіліся, што будзе беларускі прадстаўнік, так што можна сказаць, што гэтая пасада ўжо ў руках беларускага кіраўніцтва, калі хочуць Станіслава Зася, то думаю, што яго на гэтую пасаду ў Пецярбургу і зацвердзяць. […]

Лукашэнка манеўруе, і цяпер яму прыходзіцца раз-пораз мяняць маскі. То ён ляціць на ўсходнюю постсавецкую тусоўку і там пачынае казаць, што НАТА – гэта небяспека і монстр, то раптам ён сустракаецца з амерыканцам. Bось днямі было паседжанне групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы – ён трымаў вялікую прамову. І там ён міратворац, кажа: мір, дружба, жуйка, давайце і са Штатамі. Нават ён сказаў, што мы нават ва ўрон сабе, калі дамовімся, дык нешта зробім. Але гэта толькі рыторыка і манеўраванне. Таму што хоць Уэс Мітчэл – амерыканскі прадстаўнік – назваў Беларусь часткаю бастыёну супраць Расеі, сёння мы бачым, што Лукашэнка ўдзельнічае ў гэтым саміце АДКБ. Які ж бастыён супраць Расеі, калі яны хаўруснікі? І калі прыпячэ, то і базу прыйдзецца размяшчаць, бо тады Масква цырымоніцца не будзе…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Фота: REUTERS / Mohamed Nureldin Abdallah / FORUM

Глядзі таксама
Каментары