Эксперт: ГМА не спыніць!


Ад сёння ў Беларусі на прадуктах трэба будзе пазначаць, ці гэты прадукт генетычна мадыфікаваны. Ці ГМА такое небяспечнае? Пытанне да Міхаіла Кадырава, экс-дырэктара Інстытуту земляробства:

«Вакол ГМА больш міфаў, чым праўд. Тэма аб небяспецы ГМА вельмі папулярная ў СМІ. ГМА ўжо 50 гадоў. За гэтыя 50 гадоў быў толькі адзіны выпадак сур’ёзнай небяспекі – калі амінаквас трыптафан спажылі людзі, і загінула 50 чалавек і паўтары тысячы стала інвалідамі.

Перш, чым генетычна мадыфікаваныя расліны выйдуць «у палі», яны павінныя праходзіць доўгі кантроль ацэньвання біялагічнай бяспекі. Несумненна, ставіцца да гэтага трэба вельмі сурʼёзна. Але ў свеце сёння 190 гектараў зямлі засеяныя генетычна мадыфікаванымі раслінамі. […] У Беларусі генетычна мадыфікаваныя расліны не вырошчваюцца. Але ў цэлым ГМА не спыніць! Бо звычайнымі метадамі насельніцтва не накарміць».

belsat.eu