Гарачы каментар Эксперт: Дэканы і рэктары былі б радыя, каб міністэрства іх не ціснула з размеркаваннем


Міністэрства адукацыі разглядае магчымасць увядзення гэтак званай дуальнай сістэмы адукацыі, якая існуе ў Нямеччыне. Паводле гэтай сістэмы, студэнты атрымліваюць тэарэтычныя веды ва ўніверсітэце і практычныя – на заводзе. Пры гэтым усю адукацыю аплочвае прадпрыемства, а навучэнцы з першага дня атрымліваюць яшчэ і заробак.

Вадзім Мажэйка, эксперт у сферы культуры і адукацыі:

«Сама сістэма досыць прагрэсіўная. Гэта той момант, калі, можа, голасна будзе казаць, што ўлады пачулі незалежных экспертаў, але тут ідэя ўладаў супадае з тым, што казалі эксперты, прынамсі мы з калегамі, калі распрацоўвалі паперу аб так званым чалавечым капітале для праекту рэформаў. […] Але тут трэба разумець, што нямецкая сістэма, яе перанос, ён не магчымы, калі мы кажам толькі пра гэтую частку, пра адну адукацыю. Трэба разумець, як гэта будзе ў кантэксце. […] Што тычыцца размеркавання, я б хацеў звярнуць увагу на дзіўную фармулёўку, бо ў лісце сказана, што ёсць шмат людзей, якія скончваюць размеркаванне і не прыходзяць на працу, то гэты факт сведчыць пра недастатковую працу ўстаноў адукацыі з самымі выпускнікамі і замоўцамі кадраў. На мой погляд, гэта тое, што завецца перакладаць з хворай галавы на здаровую, бо фактычна не ўстановы адукацыі прыдумалі сістэму размеркавання, і я ўпэўнены, што шмат якія дэканы і рэктары былі б радыя, каб іх міністэрства адукацыі ўвесь час не ціснула…»

Таксама мы спыталі моладзь на менскіх вуліцах, як яны ставяцца да абавязковага размеркавання пасля бясплатнай вышэйшай адукацыі.

Сяргей Герман адвучыўся 6 гадоў па мэтавым накіраванні і меўся адпрацаваць ажно 5 гадоў у Ашмянскім раёне. Аднак замест гэтага маладзён вырашыў выплаціць дзяржаве немалую суму. Свабода даражэй:

«Калі казаць пра сума, якую я выплаціў, гэта было 13 тысяч 128 рублёў за 6 год, таму што я яшчэ сплачваў магістратуру, у каторай я таксама вучыўся на бюджэце. Сума магла б быць большая, але зараз не ўлічваюцца стыпендыі. Калі ты выплачваеш за навучанне. Не шкада. Я сядзеў, доўга думаў і прыйшоў да высновы, што гэта таго каштавала».

Фота: Vidmantas Balkunas / Anzenberger / FORUM

Глядзі таксама
Каментары