Размова дня Эксперт: Беларусь ужо пад «аксамітнай акупацыяй»


Стасункі з Расеяй, падаецца, пагоршыліся да крытычнага ўзроўню. Разам з занепакоенасцю, якую прыносяць напаміны пра інтэграцыю, узнікаюць спадзевы на змену вонкавапалітычнага вектару і пацяпленне стасункаў з Захадам. І зусім дарэмна, лічыць госць праграмы «Размова дня» палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

Аксамітная акупацыя – гэтак палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі дае азначэнне той сітуацыі, якая склалася вакол узаемаадносінаў Беларусі ды Расеі.

«Размова пра тое, што пры захаванні ўсіх атрыбутаў дзяржаўнасці мы маем надзвычайную залежнасць ад, як цяпер прынята казаць, нашага ўсходняга суседа. Мы кажам наўпрост – ад Масквы. Сітуацыя, пры якой захаванне ўсіх гэтых атрыбутаў дзяржаўнасці, як і эканомікі, залежыць толькі ад суседа – гэта і можна назваць аксамітнаю акупацыяй», – выказаўся Раман Якаўлеўскі.

Пры гэтым госць праграмы не раіць панікаваць. На ягоную думку, у сённяшнім абвастрэнні няма нічога надзвычайнага – яны здараюцца з зайздроснаю перыядычнасцю цягам усяго прэзідэнцтва Лукашэнкі.

Таму і магчымага пацяплення стасункаў з заходнімі краінамі чакаць не варта.

Глядзіце ў праграме «Размова дня» з Уладзімірам Мацкевічам і палітычным аглядальнікам Раманам Якаўлеўскім:

  • чаму Украіна баіцца танкаў з боку Беларусі?
  • хто сёння падтрымлівае Лукашэнку ў Беларусі?
  • чаму не варта блытаць пільнасць і падазронасць?
Глядзі таксама
Каментары