Эколаг распавёў, дзе ў Беларусі пачынаецца Балтыка

У Беларусі 20 000 рэк і 10 000 азёраў. У гэтым выданні праграмы пра іх стан і сувязь з Балтыйскім морам у навукова-папулярнай форме распавядзе беларускі эколаг.

Уладзімір Зуеў – эколаг, кіраўнік баранавіцкай экалагічна-краязнаўчай грамадскай арганізацыі «Неруш».

Пачаўшы з агульных ведаў пра вадаёмы, кшталту розніцы паміж ракой і ручаём, спадар Уладзімір пяройдзе да значна больш шырокіх пытанняў, напрыклад, меліярацыі ды сцвярджэння, што беларускія балоты – лёгкія Еўропы. Чаму адзін з ягоных праектаў мае лозунг «Балтыка пачынаецца тут»? Як эколаг карыстаецца дронам у сваёй працы?

Спадар Уладзімір дасць і практычныя парады: ці бяспечна піць з крынічак, дзе вада чыстая як сляза, і як кожны можа дапамагчы прыродзе.

Граматычная частка прысвечаная слову «бадай», яго паходжанню і выкарыстанню.

Вядоўцы праграмы – Глеб Лабадзенка ды Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

P.S. Калі ласка, не пакідайце смецця на прыродзе! Яго вельмі проста пакласці ў пакет і забраць з сабою, каб выкінуць у прызначаным для гэтага месцы.

Больш матэрыялаў

Спяваем, бо няма моцы маўчаць, або Беларускі культурніцкі пратэст

Хто такія «бацька», «тата», «айцец» і «папа» ды ці бывае «Бацька Рымскі»?

Каб было, як у Нямеччыне і Францыі, гаварыце па-беларуску! Расяянка гэта зразумела

Фотаздымкі, якія адкрылі ўсяму свету прыгажосць Беларусі

Актор пра сваё чумавое дзяцінства з калготкамі, воданапорнай вежай ды іншае

Беларускамоўны штучны інтэлект – цацка ці незаменны памагаты?

700 тыс. рэспіратараў – недастаткова. Беларусы аб’ядналіся, каб дапамагчы медыкам

Вакаліст «Старога Ольсы» зайграў «Тры чарапахі»… на гуслях!