Эканаміст: У Беларусі бізнесоўцы не адчуваюць сябе абароненымі

У сёлетнім рэйтынгу Сусветнага банку «Doing Business» Беларусь заняла 49-е месца са 190 краінаў, апусціўшыся за год ажно на 12 пазіцыяў. Гэта адзін з найгоршых паказнікаў сярод усіх краінаў-партнёраў з Еўразійскага эканамічнага саюзу.

Чаму так адбылося, тлумачыць сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў:

«Падзенне рэйтынгу ў «Doing Business» гаворыць пра тое, што мы знізілі сваю ўвагу да развіцця сектару малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Дзесьці пагналіся за лічбамі, дзесьці зрабілі пакет імітацыйных рэформаў, каторыя вылезлі ў іншым месцы. І як вынік гэта адлюстравалася ў адзнацы «Doing Business». У той час, калі іншыя краіны актыўна займаліся ўмовамі для прасоўвання бізнесу…»

На гэтае ж пытанне адказвае эканаміст Леў Марголін:

«Гэты рэйтынг фармуецца па 10 паказніках. І пяць з іх – тое, што заўсёды рабіла беларуская ўлада, тое, што ёй удавалася рабіць. Гэта лёгкасць рэгістрацыі бізнесу, рэгістрацыя зямельных участкаў, падключэнне да электрычнасці. Але тут, на мой погляд, ужо крыніцы паляпшэння вычарпаныя. А вось другая палова гэтых паказнікаў, там, дзе гаворка ідзе пра бяспеку бізнесу, пра атрыманне пазыкаў, – у краіны вельмі дрэнныя паказнікі ў гэтым кірунку. На мой погляд, тое, што нічога не робіцца з другой паловай гэтых паказнікаў, яно і прыводзіць да таго, што тое, чаго мы дасягнулі ў мінулыя гады, паступова пагаршаецца…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Віталь Бабін belsat.eu

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Як зразумець, што СМІ вам хлусяць?

МАЗ ці БелАЗ. Хто раздавіў эканоміку?

Алена Захаранка сустрэлася з удзельнікам забойства бацькі

Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал

Леў Марголін: З Лукашэнкам дамаўляюцца толькі тыя, хто завозіць сюды мільёны

Павел Сапелка: Заканадаўства не дазваляе вязням рэалізоўваць свае правы чалавека

Што ўратуе айчынную эканоміку?

Беларускі рубель абваліўся праз нафту

Мікалай Казлоў: Давайце вернем сабе права выбару!