Эканаміст: рэгіёны не выжывуць без ІП?


Ці сапраўды беларускім «чаўнакам» наканавана сысці ў нябыт? Адказ на гэтае ды іншыя пытанні ў праграме «Размова дня» Уладзімір Мацкевіч шукаў разам са старэйшым навуковым супрацоўнікам Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Дзмітрыем Круком.

Пасля Форуму прадпрымальнікаў, які адбыўся 1 кастрычніка ў Менску, зноў узнятае пытанне – ці ёсць будучыня ў індывідуальнага прадпрымальніцтва ў Беларусі? Эксперт зазначае – сённяшні дробны прыватны бізнес істотна змяніўся, так званыя «чаўночнікі» складаюць не больш за 50% ад агульнай колькасці прадпрымальнікаў. Пры гэтым эксперт падкрэслівае, што малым населеным пунктам будзе складаней прыстасавацца да мадэлі, у якой не будзе месца дробным гандлярам.

«Жаданне з аднаго боку ўсталяваць пэўныя правілы, увесці мінімальны ўзровень стандартаў гандлю, а з іншага боку – рэчаіснасць, якая ёсць у рэгіёнах, яны ў пэўнай ступені супярэчаць адно аднаму. Калі мы кажам у маштабах краіны, спрыянне больш высокім стандартам гандлю – гэта добра. Калі мы сыходзім з таго, што насамрэч ёсць у пэўных мясцовасцях, дзе сапраўды даволі нізкі ўзровень дабрабыту, то тут сапраўды, магчыма, трэба заплюшчыць вочы на некаторыя моманты», – зазначыў эксперт.

Іншыя тэмы праграмы «Размова дня» з Уладзімірам Мацкевічам і Дзмітрыем Круком:

– Чаму варта прызнаць, што праект мадэрнізацыі дзяржпрадпрыемстваў стаў правальным?

– Колькі падаткаплацельшчыкі заплацяць за непаспяховы бізнес дзяржавы?

– Ці атрымаюць больш свабоды дзеянняў кіраўнікі прадпрыемстваў?