Гарачы каментар Эканаміст: Пошук іншых крыніцаў нафты – гэта дзіцячая крыўда на расейцаў


Нафта з Казахстану – альтэрнатыва расейскай? Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае купляць нафту ў Казахстане, аднак усё адно азіраецца ў бок Масквы. Што скажа Крэмль? Гэтае ды іншыя пытанні адрасуем эканамісту Леаніду Заіку.

«Што датычыць пошукаў альтэрнатыўных крыніцаў нафты – гэта ўжо было гадоў 10 назад, нічога не атрымалася. Я думаю, што гэта такая дзіцячая крыўда на расейцаў, што датычыць дыверсіфікацыі і пошукаў іншых крыніцаў нафты. […]

Пуцін скажа: Ну што Вы, калі ласка, калі вам трэба – купляйце ў іншых краінах! Але цана, пытанне цаны. Дарэчы, казахская і руская нафта вельмі блізкія, на сёння недзе 69-72 долара за барэль. Тут не будзе вялікіх стратаў для Беларусі. Але мы ўжо прабавалі. Лукашэнка пакрыўдзіўся і дае загады – шукайце нафту. Пуцін і Лукашэнка будуць размаўляць, у Пуціна будзе ўся калода картаў, а ў Лукашэнкі адна шасцёрка пікі…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Калаж з фота: Mikhail Klimentyev, Russian Presidential Press and Information Office / Mikhail Metzel / TASS / ITAR-TASS, Alexander Saverkin / Forum

Глядзі таксама
Каментары