Эканаміст патлумачыў, ці могуць беларусы дазволіць сабе жыць у крэдыт


Усяго праз пяць дзён – чарговае павышэнне коштаў на паліва. У суботу тарыфы на бензін павысіліся на адну капейку, яшчэ адна капейка дадасца заўтра. Гэта стане трэцім падвышэннем з пачатку года. Змена, як кажуць кіроўцы, малазаўважная, але рэгулярнасць вартая ўвагі. Дадатковая адна капейка за літр бензіну беларусам даступная, але шмат за якія тавары заплаціць адразу з гаманца магчымасці няма. Нацбанк фіксуе чарговы рэкорд спажывецкага крэдытавання – на 1 лютага беларусы напазычалі ў банкаў на больш як 3 мільярды рублёў.

У «Гарачым каментары» – эканаміст Яраслаў Раманчук.

«На шчасце, не столькі шмат беларусаў жывуць у крэдыт – не больш за 25 % хатніх гаспадарак, я думаю. Калі параўнаць з заходнімі краінамі, там значна больш хатніх гаспадарак жывуць у крэдыт. Спажывецкія крэдыты вельмі дарагія. Тое, што моладзь сёння набывае сотавыя тэлефоны, камп’ютары, нейкія яшчэ гаджэты, таму што сёння хочацца жыць добра, і тое, што людзі бяруць даражэзныя крэдыты сёння, каб пасля ў два разы пераплачваць за гэтыя рэчы, сведчыць пра тое, што яны свае мазгі, на жаль, утапілі ў сацыяльных сетках і не думаюць пра тое, што будзе далей. Альбо гэта інфантылізм, спадзяванне на тое, што бацькі зноў возьмуць цяжар аплаты гэтых крэдытаў на сябе», – заявіў Яраслаў Раманчук.

Фотаздымак на застаўцы да відэа vladtime.ru