Эканаміст: Любоў трэба падтрымліваць грашыма. Таму падвысілі пенсіі


10 верасня стала вядома, што беларускі ўрад адмовіўся ад крэдыту Міжнароднага валютнага фонду з-за таго, што не гатовы праводзіць рэформы ў сціслым часе. Аднак кансультанты МВФ усё ж засталіся працаваць у Беларусі ды апублікавалі зварот, у якім ізноў заклікалі наш урад паскорыць правядзенне рэформаў. Чаму нас так настойліва пераконваюць рабіць рэформы хутка? Размаўляем з эканамістам з Менску Леанідам Заікам:

«Тое, што крэдыты нам не патрэбныя, я сцвярджаю апошнія 10 гадоў. Беларусь назбірала на 40 млрд крэдыт, і нават па тым сціплым методыкам, як ацэньвае ўрад, гэта 52 адсоткі ВУП. Даваць грошы гэтым рабятам скрайне небяспечна! Гэта тое ж самае, што згубіць іх на вуліцы. А што тычыцца прагнозаў, пасля 2014 года беларуская эканоміка зрынулася на 40 адсоткаў. ВУП быў $ 77 млрд, а цяпер $ 58-60 млрд. […] Беларусь гэта не краіна для бізнесу, гэта не краіна для хуткага развіцця. Гэта спакойная краіна, якая спіць у летаргічным сне…»

Мы спыталіся жыхароў Менску, ці гатовыя яны патрываць дзеля рэформаў?

«Я ніколькі не пацярпела б, я павінная жыць сённяшнім днём. Я не веру ў будучыню».

Фота: REUTERS / Vasily Fedosenko / FORUM