Эканаміст: «Хутка Расея адмовіцца ад беларускіх прадуктаў»


Ад сёння Беларусь не можа ўвозіць у Расею яблыкі і грушы.«Рассельгаснагляд» тлумачыць захаду тым, што нашая краіна сістэматычна ажыццяўляла пастаўкі «санкцыйнай прадукцыі пад выглядам беларускай». Падобныя забароны ўжо сталі рэгулярнымі. Дзеянні Масквы востра пракаментаваў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік назваў абмежаванні санкцыямі. Эканамічныя забароны Крамля абмяркуем з эканамістам Львом Марголіным.

«На мой погляд, зараз у сельскай гаспадарцы адбываецца тое, што ў канцы 90-х адбывалася ў прамысловасці. Памятаеце, як тады беларускія лядоўні, тэлевізары, пральныя машыны ішлі на Расею? А потым там пабудавалі свае прадпрыемствы, і зараз мы бачым гэтую прадукцыю з расейскага боку. Тое самае сёння, адбываецца на мой погляд, і ў сельскай гаспадарцы. Яна паступова ўздымаецца ў Расеі, і ёй не хочацца мець ніякай канкурэнцыі з боку Беларусі. І ёсць удалае спалучэнне абставінаў, што можна ківаць на парушэнне санкцыяў і гэтак далей…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Калаж з фота: Sergei Chirikov, Pool via REUTERS / Andrei Stasevich, BelTA, TASS / Forum

belsat.eu