Гарачы каментар Эканаміст: Без расейскіх субсідыяў – мы банкрут!


Ужо налета 8 млрд долараў – менавіта такую суму – можа страціць беларускі бюджэт праз нафтавы манеўр Расеі. Сяброўства не надта выходзіць. Ці гэты нафтавы манеўр – гэта правал сяброўства? На сувязі са «Студыяй Белсат» эканаміст Леанід Злотнікаў:

«…Цяпер мы бяром у Расеі нафту па цэнах без экспартных пошлінаў, прыкладна на 100-110 долараў таней, чым бяруць палякі ці немцы. Пераапрацоўваем яе і спрадаём, а пошліны пакідаем сабе. І на гэтым зараблялі нямала, прыкладна 3,6 млрд долараў у гэтым годзе. А цяпер Расея экспартную пошліну будзе замяняць на налог. […] І ён будзе заставацца ў расейскім бюджэце. […] Без расейскіх субсідыяў – мы банкрут! Не дай Божа нам крэдыты не дадуць, то будзе горш, чым сёння. Хоць і сёння ў шматлікіх людзей жыццё не салодкае…»

Фота: Russian Presidency / ZUMA Wire / FORUM

Глядзі таксама
Каментары