Асабісты капітал Эканаміст: Беларусы вымушаныя ашчаджаць на дзецях



У Беларусі існуе мінімальны спажывецкі бюджэт: сума, якой, паводле разлікаў чыноўнікаў, дастаткова кожнай катэгорыі насельніцтва на прыстойнае жыццё. Гэты мінімальны бюджэт для дзяцей рознага ўзросту розны, але калі пералічыць агулам да 18 гадоў, то складае каля 350 рублёў на месяц.

«Норма ж, як на мой розум, павінная быць хоць бы разы ўдвая большая. То атрымліваецца, што адзіночка, каб нармальна дзіця сваё гадаваць, мусіць не менш за паўтары тысячы зарабляць, а шматдзетны дык і больш за дзве», – аналізуе лічбы эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі.

Тым часам сем’яў, якія маюць дзяцей да 18 гадоў, у краіне мільён з чвэрцю – кожная трэцяя. У пераважнай бальшыні з іх дзіця адное – але і на адное дзіця трэба выдаткаваць хоць бы мінімальныя 350 рублёў штомесяц. Але і шматдзетных сем’яў у Беларусі больш за 65 тысячаў – а ім, атрымліваецца, толькі на дзяцей штомесяц трэба рыхтаваць больш за тысячу рублёў.

«Не думаю, што шмат у каго так атрымліваецца. І выходзіць, што, найменей, кожная пятая сям’я недастаткова ўкладае ў будучыню, а гэта абяцае нам усім праблемы», – робіць выснову Міхал Залескі.

Ці сталі беларусы нараджаць болей дзяцей і колькі на іх сапраўды выдаткуецца – глядзіце ў сюжэце (відэа вышэй).

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце.

Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках.

Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

Глядзі таксама
Каментары