Гарачы каментар Эканаміст: «Беларуская эканоміка больш за 450 долараў сярэдняга заробку пацягнуць не можа…»


Улады кажуць, што ўжо да канца года сярэдні заробак мае перавысіць 1000 рублёў. Хаця былі і іншыя абяцанні, была і славутая 1000 долараў, але дзе магчымасці? Пра ўсё гэта Леў Марголін, эканаміст:

«Абяцанкам гэтым ужо больш за 10 год. Спачатку гаворка ішла пра 500 долараў, зараз часцей размаўляюць пра 1000 рублёў, бо кожнаму вядома, што вага гэтага беларускага рубля можа быць рознай. Тое, што можа быць 100о рублёў – я не сумняваюся, бо снежань асаблівы месяц. Напрыклад, у 2017 годзе ў снежні сярэдні заробак у параўнанні з заробкам лістападаўскім вырас ажно на 18 адсоткаў. Гэта азначае, што для таго, каб выканаць заданне, – робіцца ўсё магчымае і немагчымае. Якім чынам – гэта ўжо не важна. […] Мы ўвесь час знаходзімся ў вавёрчыным коле. Мы спачатку падвышаем рублёвыя заробкі, потым падае курс беларускага рубля, Ізноў сярэдні заробак вяртаецца да 400 долараў, потым мы мужнымі намаганнямі зноў яго павялічваем, і потым зноў беларускі рубель падае… Бо аб’ектыўна без новых тэхналогіяў, новага абсталявання, нашая беларуская эканоміка больш за 400-450 долараў пацягнуць не можа…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Урад чарговы раз заверыў, што сярэдні заробак беларусаў дасягне 1000 рублёў, пры тым яшчэ да канца гэтага года! Мы запыталіся жыхароў Горадні, ці вераць яны ў такія абяцанні.

Глядзі таксама
Каментары