Эканамічны прагноз: дэвальвацыя будзе вечнаю


Эканаміст Леанід Злотнікаў не паддаецца паніцы: спад беларускай эканомікі для яго не непрыемная неспадзяванка, а чаканае наступства дзяржаўнай палітыкі. Чым скончыцца новы крызіс для грамадзянаў, госць студыі распавядае ў эфіры «Размовы ProContra» з Уладзімірам Мацкевічам і Віталём Цыганковым.

Падзенне беларускага рубля звязанае не толькі і не столькі з вонкавымі фактарамі, колькі з сістэмнымі хібамі беларускай эканамічнай мадэлі.

«У нас дэвальвацыя яшчэ не скончылася, і яна будзе вечнаю, пакуль гэтая мадэль эканомікі існуе», – выказаўся эканаміст Леанід Злотнікаў.

Прагноз госця праграмы не пакідае месца для аптымізму: ён не бачыць якіх-кольвек фактараў, якія б спрыялі паляпшэнню якасці жыцця грамадзянаў Беларусі. Чаго чакаць ад сітуацыі ды як яе можна змяніць? Шукайце адказы на пытанні, якія датычаць кожнага, у «Размове ProContra» з Уладзімірам Мацкевічам, Віталём Цыганковым і эканамістам Леанідам Злотнікавым.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.