«Эканамічнае лобі ў Еўропе замыкае вочы на сітуацыю ў Крыме»


Уладзімір Пуцін ізноў супраць дэмакратычнага свету. Раптам прэзідэнт Расеі выводзіць сваю краіну з пагаднення пра Гаагскі трыбунал. Распараджэнне падпісанае і ўжо апублікаванае.

Гэтак Пуцін рэагуе на справаздачу пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе, якая з’явілася напярэдадні. У дакуменце сітуацыя ў Крыме прыраўноўваецца да міжнароднага ўзброенага канфлікту. Таксама непрыемную для Крамля рэзалюцыю ўхваліў Камітэт Генасамблеі ААН у сацыяльных і гуманітарных пытаннях. У дакуменце асуджаюцца парушэнні правоў чалавека з боку «расейскіх акупацыйных уладаў на тэрыторыі Крыму і Севастопалю».

Актывістка асацыяцыі «За свабодную Расею» Анастасія Сяргеева адзначыла, што адным са сродкаў уплыву на сучасную Расею маглі б быць паслядоўныя і больш эфектыўныя эканамічныя санкцыі. Праўда, эканамічнае лобі ў Еўропе зацікаўленае, каб замыкаць вочы на праблемы з правамі чалавека ў Расеі, на анексію Крыму і гэтак далей.

«Яны ставяць наперад эканоміку, свае грошы, а ўжо потым ставяць сітуацыю ў Крыме, на Данбасе, сітуацыю ў самой Расеі, сітуацыю ў Беларусі, дарэчы, таксама», – заўважыла спадарыня Сяргеева.

Больш – у відэакаментары.

МЯ, belsat.eu