Эдуард Ханок: Паплаўская гістэрыць і гуляе на публіку, а Ярмоленка паводзіць сябе як барын


Так кампазітар Эдуард Ханок апісаў рэакцыі зорных ветэранаў беларускай эстрады Ядвігі Паплаўскай і Анатоля Ярмоленка на свае фінансавыя патрабаванні да іх за шлягеры «Малінаўка», «Завіруха», «Вы шуміце, бярозы» ды іншыя.

На думку Ханка, яны жывуць паводле завядзёнак савецкай эстрады, а не па законах шоў-бізнесу: «Песня – гэта тавар. Гэта як вы спачатку машыну купляеце а, а ўжо потым таксуеце». Пры гэтым Ханок выказвае крыўду, што спевакі няўдзячныя датычна аўтараў песняў і публічна стараюцца іх не згадваць.

Ханок спыняе перамовы з Паплаўскай, прыняўшы рашэнне забраць свае песні з яе рэпертуару. Ён перакананы, што без іх канцэрты паўнавартаснымі не будуць (гаворка вядзецца таксама пра песні «Шчаслівы выпадак» і «Я ў бабулі жыву»). Што да Ярмоленкі, то тут справа, выглядае на тое, можа дайсці да суда.

Ханок не выключае, што прэтэнзіі ўслед за ім могуць вылучыць таксама іншыя беларускія кампазітары – напрыклад, Васіль Раінчык.

Падрабязней пра скандал – у «Размове Калінкінай».